Родная беларуская мова

11.01.2018 13:35 Адзiны дзень беларускага маўлення 11.01.2018

Зiмовыя святкi пачыналiся пасля поснай куццi (6 студзеня) i завяршалiся на Вадохрышча (19 студзеня). Два калядныя тыднi працягвалiся сапраўдныя тэатралiзаваныя беларускiя народныя карнавалы.

08.01.2018 08:30 Конкурс «Буслік-2018»

Конкурс «Буслік-2018» па беларускай мове і літаратуры для вучняў 3-11 класаў адбудзецца 15 лютага 2018 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 студзеня зарэгістравацца ў спісе ўдзельнікаў і ўнесці ўзнос у памеры 2 рублёў 50 капеек

04.01.2018 13:43 Адзiны дзень беларускага маўлення 04.01.2018

Увазе наведвальнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №20 г.Магілёва“ сёння быў прапанаваны буклет “Сем дзён у тыдні”. Вучні знаёміліся на месцы са зместам буклета, а настаўнікі бралі з сабою буклет . Кожны знайшоў для сябе новую інфармацыю пра дні тыдня.

14.12.2017 14:10 Адзiны дзень беларускага маўлення 14.12.2017

Сёння ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры школы сабраліся вучні 6 “А” і 8 “А” класаў, каб адправіцца ў “Падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі”. Каманды-ўдзельніцы наведалі пяць станцый, на якіх іх чакалі заданні

07.12.2017 14:31 Адзiны дзень беларускага маўлення 7.12.2017

Наша народная песня вылiлася з сэрца, вуснаў усяго народа беларускага i таму называецца народнай.
Сэрцу чалавечаму песня дае ўцеху, а дзеткам, якiя слухаюць яе, - жывую навуку

30.11.2017 14:21 Адзiны дзень беларускага маўлення 30.11.2017

30 лістапада ў межах папулярызацыі беларускай мовы была праведзена гульня-віктарына «Беларускія стравы». Навучэнцы адгадвалі па малюнках, намаляваных на экране, назвы беларускіх нацыянальных страў. Таксама хлопцам быў прадэманстраваны пазнавальны відэаролік пра найбольш папулярныя ў Беларусі віды рамяства. Хлопцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у выставе сталярных вырабаў, вырабленых сваімі рукамі

23.11.2017 14:08 Адзiны дзень беларускага маўлення 23.11.2017

Нашто перакладаць літаратурныя творы на беларускую мову, калі ўсе разумеюць рускую? І дзеля чаго трэба перакладаць тэксты, якія ўжо існуюць на рускай мове? На гэтыя і другія пытнні шукалі адказ вучні мерапрыемства – вуснага часопіса “Творы замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову”.

16.11.2017 14:15 Адзiны дзень беларускага маўлення 16.11.2017

Сёння ў нашай школы сярод вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства "Зямля пад белымi крыламi". Вучнi с захапленнем слухалi вершы беларускiх письменнiкаў у выкананнi старэйшых сяброў. Мелi магчымасць пазнаёмiцца з беларускiм народным танцам "Полька" i спрабавалi танчыць разам з артыстамi. А вучнi першых класаў глядзелi беларускую народную казку "Пiлiпка"

09.11.2017 15:48 Адзiны дзень беларускага маўлення 09.11.2017

Вучнi завочна наведалi музей Я.Коласа ў Мiнску. Пазнаёмiлiся з жыццёвым шляхам беларускага песняра. Прагледзелi вiдэазапiс верша Я.Коласа "Ручэй" у выкананнi Шабалiна Анастасii, Валерыя Дайнекi, буктрэйлер па творы Я.Коласа "Новая зямля" вельмi зацiкавiў вучняў 6-7 класаў

02.11.2017 14:19 Адзiны дзень беларускага маўлення 02.11.2017

Напярэдадні 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, сапраўднае імя якога Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, сённяшні чацвер меў назву “Волаты слова народнага”

Страницы